Учреждение
Белорусский государственный университет информатики и радиоэлектроники
Тип файла
Контрольная
Тема
СТАРАЖЫТНАРУСКАЯ ДЗЯРЖАВА (КІЕЎСКАЯ РУСЬ) – АГУЛЬНАЯ ФЕ-АДАЛЬНАЯ ДЗЯРЖАВА ЎСХОДНІХ СЛАВЯН
Учебный год
2014
Номер
1
Оцени файл:
Голосов: 1
-0% down Вверх 100%
Скачать: Файл доступен зарегистрированным пользователям, которые поделились своей работой с другими участниками!
Регистрация
за 60 секунд



Скачать бесплатно Контрольную работу по Истории Беларуси БГУИР
 

ТЭМА 2.СТАРАЖЫТНАРУСКАЯ ДЗЯРЖАВА (КІЕЎСКАЯ РУСЬ) – АГУЛЬНАЯ ФЕАДАЛЬНАЯ ДЗЯРЖАВА ЎСХОДНІХ СЛАВЯН
1. Прычыны і працэс утварэння Кіеўскай Русі.
2. Становішча беларускіх зямель у складзе Старажытнарускай дзяржавы.
3. Раннефеадальныя княствы на тэрыторыі Беларусі – Полацкае, Тураўскае і інш.

Гісторыя Старажытнай Беларусі полацкага і новагародскага перыядаў–адзін з самых зацемненых часоў нашай мінуўшчыны.Нягледзячы на шматлікія навуковыя публікацыі па гісторыі Кіеўскай Русі,у гісторыі Полацкай зямлі яшчэ шмат ”белых плям”.Некаторыя гісторыкі ўвогуле адмаўляюць тэзу пра тое,што Кіеўская Русь–пачатковы перыяд уласнай дзяржаўнасці.Калыскай будучай Беларусі яны лічаць толькі Полацкае княства.Прычым яно разглядаецца як цалкам незалежная дзяржава.Існуюць таксама гістарычныя міфы,якія груба скажаюць і прыніжаюць гісторыю Полацкай зямлі.Некаторыя даследчыкі неправамерна  культывуюць  ідэі   культурна–гістарычнай  напаўнацэннасці земляў Старажытнай Беларусі. Мэтай  маёй  працы з’яўляецца: аналіз розных крыніц і літаратуры па гісторыі старажытнабеларускіх зямель. Заходзячы з мэты вызначаны наступныя задачы:
разгляд прычын і працэса утварэння Кіеўскай Русі;
аналіз становішча беларускіх зямель у гэты час;
характарыстыка раннефеадальных княств на тэрыторыі Беларусі.
Актуальнасць тэмы відавочна, бо сёння ў гістарычнай навуцы Беларусі даволі востра дыскутуецца пытанне пра пачаткі беларускай дзяржаўнасці і гістарычнай самаідэнтычнасці насельніцтва беларускіх земляў у эпоху сярэднявечча. Ключавыя тэрміны і паняцці: Кіеўская Русь, полацкі перыяд, шлях “з вараг у грэкі”,  раннефеадальныя княства.