Учреждение
Белорусский государственный университет информатики и радиоэлектроники
Тип файла
Контрольная
Учебный год
2015
Номер
1
Оцени файл:
Голосов: 0
-50% down Вверх 50%
Скачать: Файл доступен зарегистрированным пользователям, которые поделились своей работой с другими участниками!
Регистрация
за 60 секунд



Скачать готовую контрольную 1 по белорусскому языку БГУИР.
Вариант: ?

Заданне 1.
                   Беларуская мова ў ХХ стагоддзі.
 Культура Беларусі ў пачатку ХХст. развівалася ў цеснай сувязі з нацыянальным рухам, культурамі суседніх народаў. У гады рэвалюцыі 1905-1907гг. і пасля яе адбываецца ўздым у многіх яе галінах. Даволі хутка пачаў развівацца друк. Большасць газет і кніг друкавалася на рускай мове. У прапаганду беларускай культуры ўнесла значны ўклад грамадска-палітычная і літаратурная газета “Северо-Западный край” (1902-1905). На яе старонках асвятляліся розныя галіны беларускай культуры. Першае друкаванае слова Я.Купалы-верш “Мужык”- з’явілася менавіта ў гэтай газеце. У верасні – снежні 1906 г. выходзіла першая легальная беларуская газета “Наша доля” . У ей востра ставіліся пытанні палітычнага і культурнага характару. Пасля закрыцця “Нашай долі” ,барацьбу за нацыянальнае адраджэнне ўзначаліла газета “Наша ніва” (1906 – 1915). Яна стала трыбунай беларускага нацыянальнага руху, выступала за нацыянальнае раўнапраўе беларускага народа, свабоднае развіцце яго культуры, пастаянна ўздымала пытанне аб выкарыстанні беларускай мовы ў школе, друку, цэрквах і касцелах. Значную ролю адыграла газета ў фарміраванні нацыянальнай самасвядомасці, развіцці беларускага мастацтва і літаратуры. Яна друкавала творы Я.Купалы, Я.Коласа, М.Багдановіча і іншых беларускіх пісьменнікаў і публіцыстаў.